Беларуская Служба

У Польшчы два кандыдаты ў прэзідэнты ідуць лоб у лоб

23.05.2025 20:51
Рафал Тшаскоўскі і Караль Наўроцкі могуць разлічваць на такую ж самую падтрымку выбаршчыкаў.
Rafał Trzaskowski i Karol Nawrocki na spotkaniach z wyborcami
Rafał Trzaskowski i Karol Nawrocki na spotkaniach z wyborcamiPAP/Waldemar Deska, PAP/Przemysław Piątkowski

1 чэрвеня ў Польшчы пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Абодва кандыдаты, прадстаўнік кіруючай партыі «Грамадзянская платформа» Рафал Тшаскоўскі, і Караль Наўроцкі, якога падтрымлівае апазіцыйная партыя «Права і справядлівасць», могуць разлічваць на такую ж самую падтрымку выбаршчыкаў. Так вынікае з сацыялагічнага даследавання, праведзенага лабараторыяй Ipsos для тэлеканалу TVP Info.

І за Рафала Тшаскоўскага, і за Караля Наўроцкага плануюць прагаласаваць 47% працэнтаў выбаршчыкаў. 6% рэспандэнтаў пакуль што не ведаюць, за каго аддадуць свой голас.

Пры гэтым толькі 53% удзельнікаў апытання адказалі, што напэўна пойдуць на выбары, а 13% рэспандэнтаў, што «хутчэй за ўсё» пойдуць.

вс