Беларуская Служба

Польшча можа атрымаць 250 амерыканскіх «Страйкераў» за адзін долар

08.12.2025 13:13
«Страйкеры» плануюць задзейнічаць для падрыхтоўкі і павышэння ўзаемадзеяння з войскамі ЗША, напрыклад, у 18-й Механізаванай дывізіі, дзе ўжо стаяць на ўзбраенні танкі Abrams.
Браняваныя машыны «Страйкер» PAP/EPA/Armin Weigel

Польшча можа атрымаць ад ЗША 250 ужываных колавых браняваных транспарцёраў «Страйкер» за сімвалічны адзін долар. Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэслівае, што такая прапанова — «сур’ёзны доказ даверу» да Польшчы як саюзніка. Генеральны штаб Войска Польскага  ўжо выдаў станоўчую ацэнку, а рашэнне выглядае амаль прынятым, — піша партала forsal.pl.

Аднак сімвалічнае цана ў адзін бакс тычыцца толькі самых браняваных машын. Перад увядзеннем у строй «Страйкеры» патрабуюць дыягностыкі і рамонту, а таксама транспартавання і далейшага абслугоўвання — гэта можа каштаваць Польшчы сотні мільёнаў долараў. Перш за ўсё «Страйкеры» плануюць задзейнічаць для падрыхтоўкі і павышэння ўзаемадзеяння з войскамі ЗША, напрыклад, у 18-й Механізаванай дывізіі, дзе ўжо стаяць на ўзбраенні танкі Abrams.

Крытыкі такой пакупкі асцерагаюцца, што амерыканская тэхніка аслабіць пазіцыі польскага айчыннага вытворцы колавых БТР Rosomak. Міністр адхіляе гэтыя сцверджанні: «Страйкеры» не заменяць польскія машыны, а толькі ўзмоцняць канкрэтныя падраздзяленні.

Эксперты дапускаюць сцэнар, пры якім частка тэхнікі ў перспектыве можа быць перададзена Украіне за ўзгадненнем з Вашынгтонам. Але цяпер Мінбароны Польшчы гаворыць выключна пра ўмацаванне ўласнай абараназдольнасці.

эж

Пабіты рэкорд продажу польскага ўзбраення за мяжу. Украіна купляе найбольш зброі

28.10.2025 18:00
Польшча прадала ўзбраення на суму 3,2 млрд еўра.