«Ім здаецца, і амерыканскі прэзідэнт увесь час гэта паўтарае, што амерыканская армія – наймацнейшая ў свеце. Наймацнейшая армія ў свеце часам можа атрымаць такі ўдар, што не зможа ўстаяць», – казаў 17 лютага іранскі лідар Алі Хаменеі. Гэта было яго апошняе публічнае выступленне. Праз 11 дзён, у першыя гадзіны ізраільска-амерыканскай атакі на Іран, ён загінуў ад ізраільскіх бомбаў, скіраваных на яго рэзідэнцыю ў Тэгеране. На сайце адзначаецца, што смерць Хаменеі не раўназначна з канцом Ісламскай Рэспублікі.
Паводле паведамленняў журналістаў The New York Times, ЦРУ месяцамі сачыла за перамяшчэннямі Алі Хаменеі.
Кім быў Хаменеі?
Забіты ўчора лідар Ірана нарадзіўся ў 1939 годзе. Яго бацька – азербайджанец (азербайджанцы складаюць найбуйнейшую этнічную меншасць Ірана, і ў Іране жыве больш азербайджанцаў, чым у самім Азербайджане) – таксама быў святаром.
У момант рэвалюцыі, якая скінула апошняга манарха Ірана Махамеда Рэзу Пахлаві, 40-гадовы Хаменеі ўжо даўно быў заўзятым прыхільнікам і блізкім паплечнікам лідара рэвалюцыі і першага кіраўніка Ісламскай Рэспублікі – Рухолы Хамейні. За арганізацыю супраціву шаху ён неаднаразова трапляў у турму. Там ён сустрэў шматлікіх левых актывістаў, якія таксама арганізоўвалі пратэсты супраць рэжыму.
Хаменеі стаў першым прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі, які адпрацаваў свой тэрмін да канца.
Хаменеі не пазбег замаху на сваё жыццё. У ліпені 1981 года яго спрабавалі забіць «Маджахеды іранскага народа» – група левых, якая ў адказ на прагрэсавальную аўтакратызацыю грамадскага жыцця ў Ісламскай Рэспубліцы спрабавала са зброяй выступіць супраць улады Хаменейні. Пасля замаху Хаменеі страціў працаздольнасць правай рукі і заўсёды вітаўся поціскам левай.
На прэзідэнцкіх выбарах у кастрычніку 1981 года будучы вярхоўны лідар Ірана атрымаў 97 працэнтаў галасоў. Праз чатыры гады ён быў абраны на другі тэрмін.
Які быў Хаменеі?
Хаменеі запомніцца хутчэй як упарты палітык, няздольны змяніць сваё меркаванне, глухі да абставін і які кіруецца выключна ідэалогіяй. Ёй той лідар, які шмат разоў задзірыста выступаў супраць ЗША і правакаваў амерыканцаў, пакуль у рэшце рэшт не быў імі знішчаны.
Хаменеі нясе адказнасць за экспансіўную знешнюю палітыку сваёй краіны ва ўсім рэгіёне Блізкага Усходу – за развіццё супрацоўніцтва з «Хезбалой», «Хамасам», шыіцкімі ваенна-палітычнымі групамі ў Іраку, за падтрымку рэжыму Башара Асада.
Хаменеі не хацеў перамен, яго не цікавіла дэмакратыя. Ён быў перакананы ў сваёй праваце і абраным курсе. Самадастатковасць і супрацьстаянне амерыканцам былі для Хаменеі важнейшымі за эканамічны рост і дабрабыт грамадзян.
яс