Беларуская Служба

Нягледзячы на сувязі з Масквой, Беларусь узважвае ўласныя рызыкі

26.06.2026 12:30
Спыненне працы рэтранслятараў паказвае на хісткае становішча найбліжэйшага саюзніка Крамля.
Аляксандр Лукашэнкакрыніца: Тэлеграм-канал «Пул Першага»

Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, пагроза ў адрас Мінска прынесла эфект — Беларусь адключыла рэтрансляцыйныя станцыі, якія дапамагалі расійскім баявым беспілотнікам у нападах на Украіну. Для разбуранай вайной краіны гэта больш, чым проста тэхнічная заява  гэта можа быць доказ таго, што моцнае папярэджанне саюзніку Крамля дало працяглы эфект, канстатуе нямецкае выданне «Bild».

Нагадаем, некалькі дзён таму прэзідэнт Украіны публічна высунуў ультыматум кіраўніцтву ў Мінску і дыктатару Аляксандру Лукашэнку.

 Калі ён гэтага не зробіць, то мы гэта зробім,  сказаў Зяленскі.

Пасыл гучаў: адключыце аб'екты  або Украіна сама прыме адпаведныя меры. Такім чынам Кіеў упершыню адкрыта прыгразіў нападамі на цэлі ў Беларусі.

Паводле заявы Зяленскага, згаданыя станцыі не працуюць з 22 чэрвеня. Аднак ён не змог удакладніць, ці былі яны сапраўды дэмантаваныя, ці проста выключаныя.

Беларусь пад перакрыжаваным агнём

Паводле каментатараў, такое развіццё падзей паказвае на хісткае становішча аўтарытарнай Беларусі, кіраўнік якой лічыцца найбліжэйшым саюзнікам крамлёўскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. З пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны Мінск неаднаразова аддаваў сваю тэрыторыю для расійскіх ваенных дзеянняў. Адначасова, Лукашэнка ўжо некалькі месяцаў спрабуе пазбегнуць непасрэднага ўдзелу беларускіх войскаў у вайне.

Назіральнікі бачаць у гэтым спробу не дапусціць яшчэ больш глыбокага ўцягвання краіны ў канфлікт. Калі б Мінск сапраўды выключыў рэтрансляцыйныя станцыі пад ціскам Украіны, гэта было б значнай падзеяй  доказам таго, што, нягледзячы на цесныя сувязі з Масквой, Беларусь узважвае ўласныя рызыкі, асабліва небяспеку стаць мішэнню для ўкраінскіх нападзенняў.

Незалежнага пацверджання няма

Рэтрансляцыйныя станцыі могуць адыгрываць вырашальную ролю ў кіраванні і навігацыі беспілотнікаў. У сучаснай вайне такія абʼекты часта гэтак жа важныя, як і самі БПЛА. Калі яны адключаныя, далёкасць дзеяння, дакладнасць або аперацыйныя магчымасці беспілотнікаў могуць быць значна абмежаваныя.

Аднак пакуль афіцыйнага пацверджання заяў Зяленскага няма. Ні кіраўніцтва Беларусі, ні расійскія ўлады публічна не пракаментавалі гэтага пытання. Reuters таксама спачатку не магло пацвердзіць гэтыя паведамленні. Незразумела таксама, ці сапраўды расійскія ўзброеныя сілы пацярпелі ў выніку рашэння беларускага боку.

Усё ж, паводле «Bild», інцыдэнт падкрэслівае, наколькі вайна распаўсюдзілася за межы рэальнай лініі фронту. Мішэнямі становяцца не толькі вайскоўцы і зброя, але і тэхнічная інфраструктура ў суседніх краінах, а значыць, і ў краінах, якія ўскосна падтрымліваюць вайну Расіі.

аз

Зяленскі: Рэтранслятары для дронаў РФ у Беларусі спынілі працу

24.06.2026 21:00
Прэзідэнт Украіны ўдакладніў, што гэта адбылося 22 чэрвеня.