Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чатыры дыпламатычныя жэсты Кітая паказалі розніцу ў стаўленні да Пуціна і Трампа

19.11.2026 13:22
Падчас саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва АЦЭС у кітайскім Шэньчжэні гаспадары прадэманстравалі зусім рознае стаўленне да Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа.
Аўдыё

Пра чатыры паказальныя дыпламатычныя жэсты паведамляецца на партале Onet.pl.

Саміт пачаўся 18 лістапада. Паводле крыніц выдання, менавіта Пуцін выступіў з ініцыятывай трохбаковай сустрэчы з лідарамі ЗША і Кітая. Расійскія праўладныя СМІ нават загаварылі пра «новую Ялту», параўноўваючы магчымыя перамовы з Ялцінскай канферэнцыяй 1945 года, на якой вырашаўся пасляваенны лёс Еўропы.


Старшыня КНР Сі Цзіньпін (у цэнтры справа) вітае прэзідэнта ЗША Дональда Трампа  па прыбыцці ў Міжнародны аэрапорт Шэньчжэнь напярэдадні сустрэчы лідараў эканомік Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АТЭС) у Шэньчжэні, Кітай, 18 лістапада 2026 года. Старшыня КНР Сі Цзіньпін (у цэнтры справа) вітае прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па прыбыцці ў Міжнародны аэрапорт напярэдадні сустрэчы лідараў эканомік Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ў Шэньчжэні, Кітай, 18 лістапада 2026 года.

Аднак ужо ў першы дзень саміту стала відавочна, што Пекін ставіцца да двух прэзідэнтаў па-рознаму.

Па-першае, Сі Цзіньпін асабіста сустрэў Трампа ў аэрапорце, а Пуціна вітаў толькі член Палітбюро Камуністычнай партыі Кітая, пяты ў партыйнай іерархіі.

Па-другое, калі Пуцін уваходзіў у залу саміту, аркестр выканаў фрагмент балета «Шчаўкунок». Трампа сустрэлі дзяржаўным гімнам ЗША.

Па-трэцяе, падчас агульнага фатаграфавання Пуціна паставілі асобна, тады як Трамп стаяў побач з Сі Цзіньпінам.


Тут праходзіў урачысты прыём з нагоды сустрэчы лідараў АЦЛЕэканомік Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АТЭС) у Міжнародным камунікацыйным цэнтры Шэньчжэня, 18.11.2026 Тут праходзіў урачысты прыём з нагоды сустрэчы лідараў АЦЛЕэканомік Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АТЭС) у Міжнародным камунікацыйным цэнтры Шэньчжэня, 18.11.2026

І нарэшце, падчас урачыстага абеду Пуцін і Трамп апынуліся за рознымі сталамі, што не дазволіла ім паразмаўляць. Дарадца расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў выказаў з гэтай нагоды шкадаванне.

Як адзначае Onet.pl, гэтыя, на першы погляд, дробныя дэталі дыпламатычнага пратаколу могуць сведчыць пра тое, якое месца Кітай адводзіць кожнаму з лідараў у міжнароднай палітыцы.

яс