Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рассельгаснагляд не пусціў у Расію тры тоны беларускіх чарніцаў

19.07.2019 17:40
Расійскія інспектары выявілі, што груз перавозіцца без фітасанітарных сертыфікатаў на прадукцыю.
jagoda
jagoda congerdesign/pixabay.com

18 ліпеня прадстаўнікі Рассельгаснагляду не прапусцілі ў Расію тры тоны свежых чарніцаў, якія везлі з Беларусі на дзвюх машынах. Як паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду, груз быў затрыманы на мяжы з Беларуссю ў Пскоўскай вобласці ў фітасанітарным кантрольным пункце «Лабок», інфармуе «Еўрарадыё».

Расійскія інспектары выявілі, што груз перавозіцца без фітасанітарных сертыфікатаў на прадукцыю. Не было і іншых суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне і фітасанітарную бяспеку прадукцыі.

На ўладальнікаў грузу пачалі адміністрацыйную справу.

вс