Беларуская Служба

Лукашэнка заявіў, што «ні за якія грошы» не разарве адносіны з Расіяй

26.07.2019 14:39
Беларускі лідар таксама заявіў, што краіна збіраецца больш сур'ёзна развіваць адносіны з Латвіяй, перш за ўсё гандлёва-эканамічныя.
Prezydent Białorusi Alaksandr Łukaszenka
Prezydent Białorusi Alaksandr ŁukaszenkaPAP/Viktor Drachev/TASS

Беларусь ні за якія грошы не будзе рваць адносіны з «брацкай Расіяй», але пры гэтым застанецца незалежнай. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічусам, паведамляе «Тэлеграф». 

Каментуючы заходні вектар знешнепалітычных адносін рэспублікі, кіраўнік падкрэсліў, што Беларусь хоча добрых адносінаў з Еўрасаюзам і ЗША, але ніколі і ні за якія грошы не стане разрываць адносіны з «брацкай Расіяй».

Беларускі лідар таксама заявіў, што краіна збіраецца больш сур'ёзна развіваць адносіны з Латвіяй, перш за ўсё гандлёва-эканамічныя, паколькі цяперашні паказчык амаль у 600 млн долараў – недастатковы з улікам магчымасцяў. Ён падзякаваў за запрашэнне наведаць Латвію і паабяцаў зрабіць гэта ў бліжэйшы час.

вс