Беларуская Служба

Беларускі бюджэт выйшаў у плюс

01.08.2019 15:23
Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў першым паўгоддзі склаў 2 мільярды рублёў.
.    .
Грошы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Pixabay/СС0

Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за шэсць месяцаў бягучага года склаўся ў суме 2,5 мільярдаў рублёў.

Даходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання склаліся ў суме 25,9 мільярдаў рублёў, або 49,8 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Найбольш беларускі бюджэт атрымаў з паступленняў ад ПДВ склала (5,4 мільярды), падатку на прыбытак (1,4 мільярды), акцызаў (1,3 мільярды) і з даходаў ад знешнеэканамічнай дзейнасці (2,3 мільярды).

Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-чэрвень 2019 года склалі 23,4 мільярды.

юл