Беларуская Служба

Светлагорскі ЦКК разрывае кантракт з кітайскім генпадрадчыкам

02.08.2019 11:01
Увесь гэты час новы завод аказваецца ў эпіцэнтры скандалаў.
Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорскуgreenbelarus.info

15 жніўня Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат правядзе пазачарговае сход акцыянераў, паведамляе партал tut.by. Ключавой пытанне на парадку дня – скасаванне кантракта будаўнічага падраду з Кітайскай карпарацыяй інжынірынгу САМС (САМСЕ). Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце камбіната.
Нагадаем, што з 2010 года на базе Светлагорскага ЦКК рэалізуецца інвестыцыйны праект па будаўніцтве завода беленай сульфатнай цэлюлозы. Новае прадпрыемства разлічвае на выпуск да 400 тысяч тон таварнай цэлюлозы ў год.

Прамысловы гігант быў пабудаваны з нуля пры дапамозе крэдытаў кітайскіх банкаў, а генпадрадчыкам выступіла карпарацыя CAMCE. Агульны кошт будаўніцтва склаў каля 770 мільёнаў долараў. Ужо пастаўлена і зманціравана 99,2% прадугледжанага кантрактам абсталявання. Агульная будаўнічая гатоўнасць складае каля 95%.

Увесь гэты час новы завод аказваецца ў эпіцэнтры скандалаў. То кітайцы пакладуць забракаваную кабельную прадукцыю, то мясцовыя жыхары абурацца смуродам. А нядаўна на ЦКК абвалілася частка даху аднаго з цэхаў.

Неўзабаве пасля гэтага выпадку завод наведаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Па выніках візіту стала зразумела, што дні кітайскага генпадрадчыка палічаныя.

- Сёння прадпрыемства працуе ў рэжыме доследна-прамысловай эксплуатацыі. На жаль, нам не атрымоўваецца ў апошні час дамовіцца з кітайскім генпадрадчыкам (кампанія САМСЕ), каб ён у адпаведнасці са сваімі кантрактнымі абавязацельствамі ўводзіў гэты завод у эксплуатацыю, і мы робім гэта сваімі сіламі, – адзначыў Сяргей Румас, якога цытуе прэс-служба ўрада. – З улікам адсутнасці генпадрадчыка і здараюцца такія непрыемныя інцыдэнты, як выпадак з частковым абвальваннем даху. Гэта непрыемны, але, на жаль, непазбежны момант, калі абʼект уводзіцца не зусім у адпаведнасці з інструкцыямі, якія прадугледжваюць увод менавіта генпадрадчыкам.
Тым не менш, па словах Сяргея Румаса, прадпрыемства ўстойліва працуе на 60% ад вытворчай магутнасці, калектыў ужо атрымаў неабходны вопыт. «Задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы аб уводзе ў эксплуатацыю гэтага завода ў IV квартале, безумоўна, будзе выканана, – запэўніў кіраўнік урада.

Ад ЦКК паступіла просьба, каб у 2019 годзе пагашэнне доўгу перад Эксімбанкам Кітая рабіла не прадпрыемства, а Міністэрства фінансаў. «З 2020 года грашовыя патокі дазваляюць прадпрыемству самому абслугоўваць крэдыт. Улічваючы, што тэрмін уводу завода ў эксплуатацыю зацягнуўся, мы з разуменнем ставімся да гэтага і будзе прынята рашэнне аб прадастаўленні адтэрміноўкі на адзін год. Для нас важна, каб гэта буйное прадпрыемства працавала», – рэзюмаваў Сяргей Румас.

ав