Беларуская Служба

Беларусь утрымала 4-е месца сярод пастаўшчыкоў піва ў Еўразвяз

02.08.2019 12:02
Львіную долю беларускага піва спажывае Літва, някепска яно прадаецца таксама ў Латвіі і Эстоніі.
.
.Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0

Беларусь утрымала 4-е месца сярод пастаўшчыкоў піва ў Еўразвяз, перадае Наша Ніва.

Статыстычнае ведамства Еўразвяза апублікавала звесткі пра выраб піва і гандаль ім у ЕЗ. Беларусь утрымалася на 4-й месцы сярод краін, якія экспартуюць піва ў Еўрапейскі звяз. Спіс такі:

Мексіка 250 мільёнаў літраў, або 52% ад усяго імпарту піва ў ЕЗ
Сербія 57 млн л, 12%
ЗША 43 млн л, 9%
Беларусь 22,7 млн л, 5%
Украіна 19 млн л, 4%
Кітай 17 млн л, 4%
Расія 14 млн л, 3%
Тайланд 10 млн л, 2%

У параўнанні з 2017 годам Мексіка, Сербія, Украіна, Расія ў 2018-м пастаўкі піва нарасцілі, ЗША – зменшылі. Аб'ём паставак з Беларусі застаўся нязменны.

Львіную долю беларускага піва спажывае Літва. Някепска яно прадаецца таксама ў Латвіі і Эстоніі. Трохі беларускага піва купляюць таксама ў Нямеччыне і Польшчы.

Найбуйнейшым замежным рынкам для беларускіх бровараў застаецца Расія. Аднак і Расія масава пастаўляе піва ў Беларусь. Поўных звестак за 2018 год пакуль няма, але, згодна з расійскай статыстыкай, толькі за 10 першых месяцаў 2018 года мінус у гандлі півам з Расіяй склаў 7 млн літраў.

У той жа час у гандлі піва з ЕЗ у Беларусі баланс дадатны. За 2018 год Беларусь імпартавала з Еўразвязу толькі 2,6 млн літраў, пераважна з Чэхіі, Літвы, Германіі і Бельгіі. У той жа час экспартавала Беларусь у Еўразвяз на 20 млн літраў больш.

ав