Беларуская Служба

У Данішэве адсвяткавалі 30 год вяртання касцёла вернікам

05.08.2019 12:46
Камуністы перарабілі храм на зернесховішча.
.
Данішэва.У.Пац

Сотні вернікаў прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 210-годдзя асвячэння касцёла сьвятой Тройцы ў вёсцы Данішэва на поўначы Беларусі. Гэта таксама была нагода, каб адсвяткаваць 30-ю гадавіну вяртання касцёла вернікам пасля таго, як камуністы перарабілі яго на склад.

Пробашч парафіі ў Данішэве, ксёндз Уладзіслаў Сурвіла нагадаў, што храм некалькі разоў перажываў цяжкія моманты.

- Гэта дзякуючы малітвам і старанням вернікаў касцёл адкрылі. Яны для гэтага нават паехалі ў Маскву. Акрамя таго, падчас Першай сусветнай вайны тут быў лазарэт. Званніцу каля касцёла перарабілі на печку і абагравалі шпіталь. Такім чынам касцёл быў зачынены два разы. Другі раз – камуністамі, якія зрабілі тут зернесховішча. А людзі маліліся на могілках.

 Урачыстасць у Данішэве ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Ён гаварыў, што касцёл захаваўся дзякуючы намаганням вернікаў.

- Гэта нагода, каб падзякаваць старэйшаму пакаленню. Яны – тыя героі, якія выратавалі гэты касцёл сваімі малітвамі і сваімі намаганнямі.

ав