Беларуская Служба

Прэзідэнцкія выбары ў дзень нараджэння Лукашэнкі

06.08.2019 14:45
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына назвала магчымую дату выбараў прэзідэнта Беларусі – 30 жніўня 2020 год.
Aleksander Łukaszenka, prezydent Białorusi
Aleksander Łukaszenka, prezydent Białorusishutterstock

Штодзёнка "Наша Ніва" паведаміла, цытуючыю старшыню ЦВК, што аптымальны час правядзення выбараў кіраўніка дзяржавы, - гэта ранняя вясна.

«Але ў нас толькі пройдуць выбары ў лістападзе, а ў снежні мы толькі сфармуем парламент, – канстатавала яна. – Таму праз тры месяцы – гэта значыць трэба адразу прызначаць прэзідэнцкія выбары. А для чаго мы тады пераносілі гэтыя?»

«Думаю, што прэзідэнцкая кампанія хутчэй за ўсё пройдзе ў той тэрмін, які вызначаны Канстытуцыяй. Апошняя магчымая нядзеля – 30 жніўня 2020 года. Думаю, што гэта з вялікай верагоднасцю і ёсць дата выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», – сказала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, з аднаго боку яшчэ будзе лета, але з іншага – 30 жніўня – гэта час, калі большасць беларусаў вяртаюцца з адпачынкаў, па меншай меры людзі, у якіх ёсць дзеці, зʼязджаюцца студэнты. Таму ў асноўным насельніцтва ў большай частцы будзе знаходзіцца ў месцы сваёй рэгістрацыі.

Як паведамлялася, у 2019 годзе ў Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе. Чакаецца, што выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў – 17 лістапада.

юл