7-8 кастрычніка ў беларускай сталіцы пройдзе міжнародны Форум «Менскага дыялогу».
Мерапрыемства прысвечана тэме «Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані». Пра гэта паведаміў дырэктар Савету па міжнародных адносінах «Менскі дыялог» Яўген Прэйгерман, перадае БЕЛТА.
Тлумачачы выбар тэмы для форуму ў гэтым годзе, эксперт адзначыў, што сітуацыя, у якой апынулася Беларусь і іншыя краіны, працягвае станавіцца ўсё больш драматычнай.
У свеце намецілася відавочная тэндэнцыя на мілітарызацыю дзяржаў, набірае абароты гонка ўзбраенняў. «Мілітарызацыя ва ўмовах, калі адсутнічае дыялог, разбураны каналы камунікацыі паміж асноўнымі ігракамі, распад сістэмы стратэгічнай стабільнасці – гэта прамая дарога, на жаль, да павышаных ваенна-палітычных рызык», – канстатаваў Яўген Прэйгерман. –
Для Беларусі гэта асабліва небяспечна. Краіна заціснутая паміж геапалітычнымі супярэчнасцямі, паміж Расеяй ды НАТО. У звязку з гэтым у Беларусі ёсць ня толькі акадэмічны інтарэс да правядзення такіх форумаў, але і практычны.
«Мы хочам падкрэсліць, што для краін Усходняй Еўропы, якія геаграфічна і геапалітычна знаходзяцца паміж гістарычна канфліктуючымі цэнтрамі геапалітычнага прыцяжэння, ёсць іншы шлях, не толькі той, што быў актуальным для Грузіі, Украіны. Гэты шлях важны не толькі для ўласнай бяспекі і выжывання, гэта адзіная магчымасць захаваць стабільнасць на шырокай еўразійскай прасторы», – перакананы Яўген Прэйгерман.
На форуме пойдзе размова пра стратэгічную стабільнасць і кантроль над узбраеннямі, прапаганду, контрпрапаганду і базавых стандартах журналістыкі на фоне інфармацыйных войнаў.
юл