Кітай выдаткуе 235 мільёнаў долараў на будаўніцтва ў Менску нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту, паведаміў міністр эканомікі Дзмітрый Круты пасля сустрэчы ў Лукашэнкі.
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе сказаў, што такія спартовыя абʼекты даўно планавалася пабудаваць, але не было за што.
Лукашэнка прызнаўся, што Беларусь звярталася з просьбай дапамагчы грашыма ня толькі да КНР, але і іншых краін: «Але там грошай не знайшлося ці жадання. А Кітайская Народная Рэспубліка і яе кіраўнік адгукнуліся».
Кітайскі бок гатовы пачаць будаўніцтва ў першай палове 2020 году. На два будучыя спартовыя абʼекты ў Менску Кітаем зарэзервавана 235 мільёнаў долараў.
юл