Упершыню гэты дыягназ паставілі больш чым 45 тысяч суграмадзян на 100 тысяч насельніцтва, гаворыцца ў зборніку Белстата «Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь».
Часцей за ўсё ў беларусаў дыягнаставалі хваробы органаў дыхання – гэта больш за 43 тысяч выпадкаў. Траўмы, атручванні і некаторыя іншыя наступствы ўздзеяння вонкавых прычын выявілі ў больш чым сямі тысяч чалавек. Ад хвароб сістэмы кровазвароту памерла 718 чалавек на 100 тысяч насельніцтва, а ад новаўтварэнняў – каля 198 чалавек на 100 тысяч чалавек.
Пры гэтым, колькасць беларусаў, якія сыходзяць з жыцця з-за хвароб сістэмы кровазвароту, расце. У 2017 годзе іх было каля 697 чалавек на 100 тысяч насельніцтва. Пры гэтым колькасць памерлых ад новаўтварэнняў застаецца прыкладна на аднолькавым узроўні: у 2017-м годзе іх было каля 196 чалавек на 100 тысяч насельніцтва.
Ад новаўтварэнняў часцей за ўсё паміраюць у Віцебскай вобласці. Там каэфіцыент смяротнасці ад іх – крыху больш за 223 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.
Радзей за ўсё гэтая прычына смяротнасці сустракаецца ў Менску: крыху больш за 176 чалавек на 100 тысяч насельніцтва, паведамляе TUT.by.
юл