Беларуская Служба

Беларусь і Расія дамовіліся павысіць тарыф на прапампоўку нафты 

08.08.2019 09:06
Павышэнне тарыфаў адбудзецца 1 верасня.
Od strony technicznej operatorzy są gotowi do wznowienia dostaw czystej ropy naftowej od 10 czerwca tego roku.
Od strony technicznej operatorzy są gotowi do wznowienia dostaw czystej ropy naftowej od 10 czerwca tego roku.shutterstock, Autorstwa Kodda

На перамовах у Маскве Беларусь і Расія дамовіліся павысіць тарыфы на транспарціроўку нафты па магістральным трубаправодзе "Гомельтранснафта Дружба" на 3,7%, перадае ''Еўрарадыё''. Такую лічбу агенцтву ТАСС назваў намеснік кіраўніка Федэральнай антыманапольнай службы (ФАС) Расіі Анатоль Галамолзін.

Павышэнне тарыфаў адбудзецца 1 верасня.

Перамовы па каменсацыі за пастаўку няякаснай нафты Беларусь і Расія пачалі яшчэ ў траўні. Афіцыйны Мінск хоча кампенсацыі як прамой, так і ўскоснай шкоды.

Гендырэктар ААТ "Гомельтранснафта Дружба" Алег Барысенка казаў, што тарыфы на прапампоўку сыравіны трэба падняць на 21,7%. Віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Козак прызнаў патрабаванні павысіць тарыфы справядлівымі, але не да такой ступені, як заяўляе беларускі бок.

эж