Беларуская Служба

Актывісты Саюзу палякаў Беларусі ўшанавалі памяць польскіх салдат

15.08.2019 19:07
Знічы былі запаленыя на магілах салдат, якія загінулі ў польска-бальшавіцкай вайне 1920 года, на пачатку Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года, і жаўнераў Арміі Краёвай.
  :   ,            ,       ,
На першым плане: журналіст Андрэй Пачобут, побач з ім у касцюме – першы саветнік пасольства Польшчы ў Беларусі, намеснік пасла Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцехоўскі, каля яго ў блакітным пінжаку – старшыня СПБ Анжаліка Борысфота: пасольства Польшчы ў Беларусі

Актывісты непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі (СПБ) у чацвер, 15 жніўня, наведалі магілы і месцы памяці польскіх салдат на захадзе Беларусі. Мерапрыемствы прайшлі з нагоды Дня Войска Польскага.

Старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс сказала Польскаму радыё, што знічы былі запаленыя на магілах салдат, якія загінулі ў польска-бальшавіцкай вайне 1920 года, на пачатку Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года, і жаўнераў Арміі Краёвай.

Сёлета актывісты СПБ пабывалі ў Ваўкавыску, Бераставіцы, Гродне і іншых гарадах і мястэчках заходняй Беларусі.

На мінулым тыдні польскія магілы ў цэнтральнай Беларусі наведалі дыпламаты з пасольства Польшчы ў РБ разам з дзеячамі СПБ.

вс