Беларуская Служба

Чэхія адмовілася прадаваць Украіне лёгкія баявыя самалёты

20.01.2026 18:17
На ўзбраенні Чэхіі знаходзяцца 24 лёгкія баявыя самалёты L-159.
L-159 ALCA
L-159 ALCA ВПС Чэхіі Фота: https://www.facebook.com/aerovodochody/

Урад Чэхіі афіцыйна заявіў, што не будзе прадаваць Украіне лёгкія баявыя самалёты. Пра гэта паведамілі ва ўрадзе, каментуючы словы прэзідэнта Петра Паўла, які падчас візіту ў Кіеў дапусціў такую магчымасць, бо самалёты чэшскай вытворчасці маглі б выкарыстоўвацца для супрацьдзеяння расійскім дронам.

Аднак ініцыятыва прэзідэнта не атрымала падтрымкі ва ўрадзе. Міністр замежных спраў Петр Мацынка адзначыў, што заява кіраўніка дзяржавы не была ўзгодненая з кабінетам міністраў. Прэм’ер-міністр Андрэй Бабіш пацвердзіў, што продаж самалётаў Украіне не плануецца:

«Самалёты L-159 маюць яшчэ каля пятнаццаці гадоў эксплуатацыйнага рэсурсу і застаюцца неабходнымі для Узброеных сіл Чэхіі. Нягледзячы на зацікаўленасць украінскага боку і яго гатоўнасць аплаціць здзелку, тэхніка не можа быць перададзеная», - заявіў прэм'ер Чэхіі. 

На ўзбраенні Чэхіі знаходзяцца 24 лёгкія баявыя самалёты L-159. Прэзідэнт Петр Павел лічыў, што продаж чатырох машын не стала бы крытычнай стратай для ВПС Чэхіі.

iar/эж