Беларуская Служба

Польскія дэпутаты ўсклалі кветкі на магілах салдат польска-бальшавіцкай вайны ў Глыбокім (ФОТА)

24.08.2019 09:08
Віцэ-старшыня Сейма Польшчы звярнуў увагу на тое, што могілкі польскіх салдат адноўленыя, і падзякаваў беларускім уладам за дазвол на правядзенне работ па аднаўленні.
Польскія ваенныя магілы ў Глыбокім фота: Уладзімір Пац/Польскае радыё

Польскія дэпутаты ўсклалі кветкі і запалілі знічы на магілах салдат польска-бальшавіцкай вайны (1919 – 1920 г.г.) у Глыбокім. Афіцыйную дэлегацыю польскага парламента, якая знаходзіцца з візітам у Беларусі, узначальвае віцэ-старшыня Сейма (ніжняя палата) Рышард Тэрлецкі. Польскую дэлегацыю суправаджаў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі і біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Польская дэлегацыя таксама сустрэлася з прадстаўнікамі мясцовых улад.

Рышард Тэрлецкі звярнуў увагу на тое, што могілкі польскіх салдат адноўленыя, і падзякаваў беларускім уладам за дазвол на правядзенне работ па аднаўленні.

У чацвер польская дэлегацыя адкрыла памятную табліцу ў касцёле ў Нарачы ў Мядзельскім раёне ў памяць аб Марыі Качыньскай – жонцы прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. У мясцовым касцёле Марыя была ахрышчаная 77 гадоў таму.

Лех і Марыя Качыньскія загінулі ў авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года.

вс


Рышард Тэрлецкі ў цэнтры, побач з ім справа - біскуп Алег Буткевіч, справа побач з іерархам - пасол Артур Міхальскі Рышард Тэрлецкі ў цэнтры, побач з ім справа - біскуп Алег Буткевіч, справа побач з іерархам - пасол Артур Міхальскі

. .