Беларуская Служба

Прапускную здольнасць пункта пропуску «Урбаны» абяцаюць павялічыць амаль у 4 разы

28.08.2019 16:20
Гэта асабліва актуальна падчас правядзення Беларуссю сумесна з Латвіяй Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у 2021 годзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Маштабная рэканструкцыя пункта пропуску «Урбаны» на мяжы з Латвіяй ужо ажыццёўлена на 60% і набліжаецца да завяршэння. Інфраструктура пункта пропуску мадэрнізуецца без яго закрыцця, усе службы працуюць у штатным рэжыме, паведамілі «Тэлеграфу» ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Ужо ўведзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс, у актыўнай стадыі будаўніцтва службова-вытворчы будынак, будынкі службаў санітарнага, ветэрынарнага і фітакантролю, пункта вагагабарытнага кантролю, модулі афармлення транспартных сродкаў.

Таксама пашыраецца праезная частка паміж сумежнымі пунктамі пропуску да трох палос руху ў кожным кірунку, будуюцца пешаходныя дарожкі, усталёўваецца сучасны інспекцыйна-надглядны комплекс.

Рэканструкцыя пункта пропуску рэалізуецца за кошт сродкаў ДМК і сродкаў ЕС у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія – Літва – Беларусь» на 2014 – 2020 гады.

Другі пускавы комплекс плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў лістападзе 2019 года, а ў цэлым завяршыць рэканструкцыю ў снежні 2020-га.
Пасля яе завяршэння прапускная здольнасць пункта пропуску павялічыцца амаль у чатыры разы – да 1000 аўтамабіляў у суткі. А гэта асабліва актуальна падчас правядзення Беларуссю сумесна з Латвіяй Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у 2021 годзе.

Рэканструкцыя пункта пропуску рэалізуецца за кошт сродкаў ДМК і сродкаў ЕС у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Латвія - Літва - Беларусь» на 2014 - 2020 гады.

вс