Беларуская Служба

У Мінску плануюць арганізаваць 148 груп у дзіцячых садках з выхаваннем на беларускай мове

28.08.2019 20:17
«Мы не можам вызначыць дзяцей у групу з выхаваннем на беларускай мове, калі іх мамы і таты гэтага не хочуць».
 -
"ў" - характэрная асаблівасць беларускай мовыфота: wikipedia.org

У сталічных дзіцячых садках развіваецца сетка груп з выхаваннем і навучаннем на беларускай мове. У 2017/2018 навучальным годзе функцыянавала 141 такая група, у 2018/2019 – 144. У цяперашнім плануецца, што іх колькасць вырасце да 148. Пра гэта, як паведамляе «Звязда» са спасылкай на агенцтва «Мінск-Навіны», паінфармвала на прэс-канферэнцыі 28 жніўня галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Алена Макарэвіч.

Паводле яе, пытанне наяўнасці такіх груп актуальнае і вырашаецца па запытах бацькоў. «Мы не можам вызначыць дзяцей у групу з выхаваннем на беларускай мове, калі іх мамы і таты гэтага не хочуць», – патлумачыла Алена Макарэвіч. Плануецца, што ў гэтым годзе такіх груп будзе 148, аднак дакладная лічба стане вядомая пасля камплектавання, якое пройдзе да канца жніўня, сказала чыноўніца.

вс