Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа раптоўна правёў сустрэчу з кіраўніком міністэрства замежных спраў Лінасам Лінкявічусам і з групай з васьмі літоўскіх палітолагаў. Яна не была анансавана загадзя. Тэмай размовы сталі магчымыя змены ў дачыненнях Літвы і Беларусі, інфармуе "Еўрарадыё", са спасылскай на прыбалтыйскі партал Delfi.
У прэзідэнцкім палацы ў Вільні абмяркоўваліся пытанні беларускай ідэнтычнасці, расійска-беларускіх дачыненняў, будаўніцтва Беларускай АЭС і запрашэння прадстаўніка Беларусі на перапахаванне паўстанцаў 1863-1864 гадоў, а сярод іх і Кастуся Каліноўскага ў лістападзе 2019-га. У адміністрацыі прэзідэнта Літвы пацвердзілі факт сустрэчы і дыскусіі на тэму дачыненняў Літвы і Беларусі.
Як вядома, у Беларусі чакаюць прыезду дарадцы амерыканскага прэзідэнта па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джона Болтана, які наведвае Украіну.
эж