МЗС Беларусі ўдакладніла, чаму Аляксандр Лукашэнка не паедзе ў Варшаву на мемарыяльныя мерапрыемствы да 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны, паведамляе «Еўрарадыё».
Раней паведамлялася, што Беларусь на гэтых мерапрыемствах будзе прадстаўляць пасол РБ у Польшчы Уладзімір Чушаў.
Як заявіў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз, пазіцыя афіцыйнага Мінска заключаецца ў тым, што ўсе без выключэння народы былога СССР зрабілі вырашальны ўнёсак у перамогу над нацызмам, таму раздзяляць іх нельга. «Між тым, у Варшаву не былі запрошаныя Казахстан, іншыя краіны Цэнтральнай Азіі і Расія», – адзначыў дыпламат.
Нагадаем, польскае кіраўніцтва прынцыпова адмовілася запрашаць Уладзіміра Пуціна ў сувязі з агрэсіўнай палітыкай Расіі адносна Украіны.
вс