Беларуская Служба

Лукашэнка назваў візіт дарадчыка прэзідэнта ЗША ў Мінск гістарычным

29.08.2019 15:18
«Нягледзячы на ўсю шуміху, якая адбываецца вакол вашай паездкі, тут шмат станоўчага, асабліва для Беларусі (...)».
     .  :   ( )   27
Перад Мінскам Джон Болтан наведаў Украіну. На здымку: Джон Болтан (у цэнтры) у Кіеве 27 жніўняPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў дарадчыку прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джону Болтану адкрыта і па-сяброўску абмеркаваць пытанні беларуска-амерыканскіх адносін, перадае агенцтва БелТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў бакоў ужо ёсць пэўная гісторыя перазагрузкі двухбаковых адносінаў.

«Я прапанаваў бы абмеркаваць адкрыта, нават па-сяброўску ўсе пытанні нашых адносін. Хай яны будуць непрыемнымі для Беларусі, але вы павінны іх пазначыць. Я таксама адкрыта і сумленна пазначу тыя пытанні, якія лічу патрэбным абазначыць перад вамі для далейшага нашага супрацоўніцтва, у тым ліку якія, можа быць, не вельмі прыемныя будуць для ЗША. Гэта дазволіць стварыць нам тую базу адносін на будучыню, якая павінна быць паміж намі», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Нягледзячы на ўсю шуміху, якая адбываецца вакол вашай паездкі, тут шмат станоўчага, асабліва для Беларусі (...)», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы падчас сустрэчы з Джонам Болтанам.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што візіт Джона Болтана ў Беларусь з'яўляецца гістарычным: «Такіх прыкметных высокапастаўленых фігур (з ЗША) у Беларусі не было даўно. І ў гэтым таксама гістарычнасць гэтага візіту».

Да візіту Болтана ў Беларусі пабывалі многія эксперты і спецыялісты з ЗША. Лукашэнка сказаў, што асабіста з імі сустракаўся і вёў размовы на розныя тэмы ўзаемаадносін.

вс