Беларуская чыгунка ўкараняе паслугу аплаты камплекта пасцельнай бялізны пры куплі праязных дакументаў у білетнай касе, паведамляе «Звязда». Яна прадастаўляецца па жаданні пасажыра і распаўсюджваецца на купэйныя, плацкартныя вагоны і вагоны «СВ» цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі, якія курсіруюць унутры краіны.
Зараз магістраль таксама праводзіць работы па ўкараненні гэтай паслугі пры куплі білетаў на афіцыйным сайце.
У прэс-цэнтры нагадалі, што ў міжнародных зносінах кошт камплекта бялізны ўжо ўключаны ў кошт квітка.
вс