Беларуская Служба

Болтан: На перамовах з Лукашэнкам рашэнняў не прынята, але дыскусія важная

30.08.2019 09:12
Замест запланаваных 45 хвілін Лукашэнка і Болтан гутарылі больш за дзве з паловай гадзіны.
  45           .
Замест запланаваных 45 хвілін Лукашэнка і Болтан гутарылі больш за дзве з паловай гадзіны.PAP/EPA/SERGEI GAPON /POOL

На перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам не прынята канкрэтных рашэнняў, але дыскусія важная для далейшай працы, заявіў дарадца прэзідэнта ЗША Джон Болтан 29 сёння журналістам у Мінску паводле вынікаў сустрэчы з беларускім кіраўніком, паведамляе БелаПАН.

Дарадца прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі паведаміў, што сустрэча была досыць працяглай. „У нас была вельмі доўгая дыскусія з прэзідэнтам Беларусі — прыкладна 2 гадзіны і 15 хвілін. Яна ахапіла шырокія тэмы — палітыку, эканоміку, пытанні бяспекі як у рэгіёне, так і ва ўсім свеце”, - сказаў Болтан у эфіры навін тэлеканала „Беларусь 1”.

Паводле яго слоў, гэта была вельмі важная сустрэча. „Вядома, мы не прыйшлі да якіх-небудзь канкрэтных рашэнняў, але было вельмі важна абмеркаваць усе гэтыя пытанні”, - сказаў Болтан.

У сюжэце навін беларускага тэлебачання падкрэслілі, што замест запланаваных 45 хвілін Лукашэнка і Болтан гутарылі больш за дзве з паловай гадзіны, а потым яшчэ больш за паўгадзіны „размаўлялі сам-насам” у працоўным кабінеце.

Падчас перамоў Болтан канкрэтызаваў тэмы, якія хацеў бы абмеркаваць у час свайго візіту, — гэта правы чалавека і нераспаўсюджанне зброі.

„Лічу, гэта вельмі добрая магчымасць правесці размову па некалькіх вельмі важных тэмах — рэгіянальнай бяспекі, двухбаковага супрацоўніцтва. Ёсць некалькі пытанняў, якія вельмі цікавяць ЗША: правы чалавека, нераспаўсюджанне зброі. Я згодны з вамі, што мы павінны быць вельмі адкрытыя па гэтых тэмах. Думаю, мы зможам знайсці агульную мову”, — цытуе Болтана прэс-служба Лукашэнкі.

Дарадца Дональда Трампа таксама адзначыў „значныя змены”, якія адбыліся ў адносінах паміж Беларуссю і ЗША.

„Гісторыя не стаіць на месцы. Ужо прайшло дастаткова шмат часу з распаду Савецкага Саюза, геапалітычная сітуацыя змянілася. Яна мяняецца нават падчас нашай размовы. Таму ёсць рэгіянальныя пытанні, ёсць пытанні, звязаныя з краінамі, якія геаграфічна знаходзяцца далёка адсюль, але яны таксама ўплываюць на сітуацыю тут. Гэта мы таксама хацелі б абмеркаваць з вамі”, — сказаў Болтан.

Згодна з паведамленнем пасольства ЗША, у Мінск Болтан наведаў мемарыял „Яма”, створаны ў памяць пра ахвяр Мінскага гета, пакараных 2 сакавіка 1942 года.

Прыезд Болтана стаў першым візітам прадстаўніка ЗША ў Беларусь на вышэйшым узроўні з пачатку XXI стагоддзя. Да яго з ліку амерыканскіх службоўцаў высокага рангу Беларусь у цяперашнім стагоддзі наведвалі памочнікі дзяржаўнага сакратара Філіп Гордан (2009 год) і Уэс Мітчэл (2018 год).

Крэмль расцэньвае візіт Болтана у Беларусь як унутраную справу Мінска, заявіў 28 жніўня журналістам у Маскве прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў. Ён заўважыў, што казаць аб цесным супрацоўніцтве Мінска і Вашынгтона пакуль не даводзіцца, гэта візіт „на працоўным узроўні”.

аз