«Белкніга» выпусціла ўнікальны тэматычны набор – «Літаратурны шакалад»- да Дня беларускага пісьменства. У наборы 12 маленькіх квадратных шакаладак, аформленых партрэтамі класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Петруся Броўкі, Максіма Танка і Аркадзя Куляшова. Шакалад будзе прэзентавацца ў якасці сувеніраў для гасцей свята, паведамляе агенцтва БелТА.
Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Цэнтрам свята станавіліся розныя гарады: Полацк (тройчы), Тураў (двойчы), Заслаўе (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава. XXVI Дзень беларускага пісьменства прымае Слонім 1 верасня.
вс