Беларуская Служба

У Беларусі ўшанавалі памяць жаўнераў Польскага войска, якія ваявалі падчас Другой сусветнай вайны

01.09.2019 13:43
Польскі дыпламат Марцін Вайцяхоўскі з задавальненнем падкрэсліў, што ўстаноўка памятнага знаку, прысвечанага жаўнерам Польскага войска, віталася прадстаўнікамі мясцовай улады ў Мёрах.     
Przegląd oddziałów Armii Andersa, 1942 rok
Przegląd oddziałów Armii Andersa, 1942 rokWikimedia Commons – repozytorium wolnych zasobów

Памятная табліца ў іх гонар была ўрачыста адкрытая ў Мёрах, на мурах касцёлу Найсвяцейшай Марыі Панны. Ва ўшыванні памяці нараджэнцаў Беларусі, якія змагаліся ў шэрагах Польскага войска ў Афрыцы і Заходняй Еўропе прыняў удзел намеснік Амбасадара Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі.

-Гэта надзвычай сімвалічна, што тут у Мёрах, на поўначы Беларусі, мы аддаем даніну пашаны ўсім дзецям гэтай зямлі, якія былі розных нацыянальнасцяў, але разам змагаліся супраць нацызму на захадзе Еўропы.

Польскі дыпламат Марцін Вайцяхоўскі з задавальненнем падкрэсліў, што ўстаноўка памятнага знаку, прысвечанага жаўнерам Польскага войска, віталася прадстаўнікамі мясцовай улады ў Мёрах.     

IAR/эж