Беларуская Служба

Мінадукацыі хоча ўвесці абвязковыя 11 класаў для ўсіх школьнікаў

02.09.2019 13:45
Адпаведныя нормы закладзеныя ў новую рэдакцыю Кодэксу аб адукацыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Maddas

Сярэднюю адукацыю ў Беларусі хочуць зрабіць абавязковай для ўсіх вучняў замест цяперашняй базавай. Адпаведныя нормы закладзеныя ў новую рэдакцыю Кодэксу аб адукацыі. Пра гэта міністр Ігар Карпенка распавёў у праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ, паведамляе «Еўрарадыё».

«Цяпер у нас базавая адукацыя, то бок 9 класаў абавязковыя. А мы пераходзім на ўсеагульную сярэднюю адукацыю, 11 класаў абавязкова», – заявіў міністр.

Разглядаць дакумент будзе ўжо новы склад Палаты прадстаўнікоў.

вс