Транспартная інспекцыя з 2 па 11 верасня праверыць тэхнічны стан школьных аўтобусаў, паведаміла «Мінск-Навінам» прэс-сакратар транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ірына Яблонская. Пра гэта інфармуе «Звязда».
Акрамя таго, інспектары правераць, як перавозчыкі выконваюць заканадаўства аб транспартнай дзейнасці пры ажыццяўленні дастаўкі навучэнцаў ва ўстановы адукацыі. Асаблівую ўвагу нададуць тэхнічнаму стану аўтобусаў і стажу кіравання вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія перавозяць дзяцей.
Як адзначыла Ірына Яблонская, у 2018 годзе ў рамках такіх праверак было агледжана больш за 700 школьных аўтобусаў. У выніку выяўлена звыш 280 парушэнняў.
Так, у некаторых транспартных сродках не было аптэчкі, вогнетушыцелі захоўваліся са скончаным тэрмінам прыдатнасці, сядзенні не былі абсталяваны рамянямі бяспекі.
вс