Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны медалём да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе Радыё «Рацыя».
Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць праваабаронцу ў знак прызнання заслугаў для беларускай незалежнасці і дэмакратыі.
Медаль быў заснаваны ў снежні 2018 года ўрадам БНР у дні святкавання 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і «ўручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 года, у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».
Уручэнне ўзнагарод павінна адбывацца на працягу 2019 года.
вс