Хірокі Такунага прызначаны Надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Японіі ў Беларусі. Пра гэта 2 верасня паведамілі ў дыпламатычным прадстаўніцтве Японіі ў Беларусі.
Такунага стане першым японскім амбасадарам у Мінску.
З чэрвеня 2016 года функцыі Надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Японіі ў Беларусі выконвае Таёхіса Кадзукі. Але ён сумяшчае сваю пасаду з кіраваннем японскай амбасадай у Расіі.
«Дагэтуль Хірокі Такунага быў у Беларусі быў проста амбасадарам. Такі быў ранг. Зараз ён будзе першым Надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам», – паведамілі карэспандэнту belsat.eu у амбасадзе.
Зараз сам дыпламат знаходзіцца не ў Беларусі.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Японіяй былі ўстаноўленыя 26 студзеня 1992 года.
вс