Беларуская Служба

Мінінфарм абмежаваў доступ да сямі інтэрнэт-рэсурсаў

03.09.2019 14:07
Гэткае рашэнне было прынятае, між іншым, за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў і неналежнай рэкламы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар Photo:pixelcreatures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да сямі інтэрнэт-рэсурсаў за продаж наркотыкаў і неналежную рэкламу, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

„У адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства ўнутраных спраў Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да пяці інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Акрамя таго, абмежаваны доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне неналежнай рэкламы на падставе пісьмовага паведамлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю”, - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

аз