Аляксандр Лукашэнка ў час урока ў сярэдняй школе № 93 расказаў вучням, што аўтамабіль «Tesla» яму падарыў сам Ілaн Маск. Сюжэт напярэдадні паказаў тэлеканал СТВ – піша сайт www.tut.by.
«У мяне ёсць электрычная машына «Цесла», я часам яе тэстуюць. Маск падарыў – убачыў мяне на матацыкле і кажа: «Што гэта ў вас прэзідэнт на двухколавым [матацыкле] ездзіць?», – распавёў старшакласнікам Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама прызнаўся, што любіць экалагічны транспарт і з задавальненнем бы ездзіў на працу на ровары. Але вырашыў адмовіцца ад гэтай ідэі, каб яго не абвінавацілі ў перайманні Зяленскага.
Аляксандр Лукашэнка, нагадаем, пратэставаў «Tesla» яшчэ ў 2017 годзе. Гэта была мадэль S P100D. На той момант машына каштавала прыкладна 165 тысяч еўра. Аўтамабіль, на якім ехаў кіраўнік дзяржавы, быў з нумарамі Віцебскага рэгіёну.
«Я ўвогуле аматар аўтатранспарту. Гэта для мяне хобі такое. Я на многіх аўтамабілях перамяшчаўся. Але «Цесла» – гэты цуд-аўтамабіль. Вёрткі, хуткі, хуткасць развівае прыстойную. Нават няма месца, дзе яго паспрабаваць. Гэта на кальцавой дарозе – пад 250 км/гадзіну. Ідзе вельмі ўстойліва», – дзяліўся потым уражаннямі Лукашэнка.
нг