Беларуская Служба

У Мінску адбываюцца перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны

04.09.2019 13:43
Сустрэчы традыцыйна праходзяць у закрытым для СМІ рэжыме.
Zdj. Ilustracyjne
Zdj. IlustracyjneShutterstock.com

У Мінску пачаўся чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны – паведамляе Радыё Рацыя. Паводле запісу ў „Твітэры” МЗС Беларусі, перамовы пачаліся з сустрэч падгруп трохбаковай кантактнай групы.

Сустрэчы ў комплексе „Дыпсэрвіс-хол” традыцыйна праходзяць у закрытым для СМІ рэжыме. Затым тут пачнецца пасяджэнне кантактнай групы. Папярэдні раўнд перамоў адбыўся ў беларускай сталіцы 21 жніўня. Паводле яго вынікаў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік заявіў, што бестэрміновае перамір’е на Данбасе, уведзенае 21 ліпеня, з’яўляецца самым дзейсным з заключаных раней. Паводле звестак Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, сярод грамадзянскіх асоб не было загінулых, але адзін чалавек атрымаў раненне. Украінскі бок у падгрупе па палітычных пытаннях на мінулых перамовах прадстаўляў дыпламат Валерый Грабянюк замест звольненага 13 жніўня Рамана Бяссмертнага.


Паводле Радыё Рацыя/нг