Беларуская Служба

Прэзідэнт Літвы будзе імкнуцца развіваць адносіны з Беларуссю

05.09.2019 15:36
На нядаўняй сустрэчы з палітолагамі Наўседа абмеркаваў магчымыя змены ў адносінах з Беларуссю.
Сцяг ЛітвыPhoto:OpenClipart-Vectors /pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што ён будзе імкнуцца развіваць адносіны з Беларуссю, паведамляе „Наша Ніва” са спасылкай на Delfi.

Ён сказаў, што гэта будзе зроблена, нягледзячы на тое, што пазіцыя Літвы ў дачыненні да Астравецкай АЭС застаецца нязменнай.

„Адносіны з Беларуссю, на мой погляд, могуць і надалей падтрымлівацца, і мы будзем працягваць нашыя намаганні па далейшым развіцці гэтых адносін, нават беручы пад увагу той факт, што ў пытанні Астравецкай АЭС усё застаецца як раней», — сказаў Наўседа.

„Безумоўна, гэта магчыма, і для мяне сёння крыху дзіўна бачыць, як мы маем намер тут і надалей займаць такую ж пазіцыю, хоць дэлегацыі прадстаўнікоў амерыканскіх уладаў і кіраўнікі ЕС лётаюць у Мінск міма нас і вырашаюць там вельмі канкрэтныя пытанні супрацоўніцтва”, - дадаў прэзідэнт Літвы.

На нядаўняй публічна не абвешчанай сустрэчы з палітолагамі Наўседа абмеркаваў магчымыя змены ў адносінах з Беларуссю.

аз