У гэтыя дні ў Брэсце праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да 1000-годдзя гораду, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Да юбілею гарадскія ўлады завяршылі будаўніцтва важнай транспартнай развязкі – Заходняга абходу Брэста, а таксама шмат зрабілі ў частцы ўзвядзення сацыяльных абʼекта. Дарэчы, ўрачыстае адкрыццё Заходняга абходу адбылося з удзелам беларускага кіраўніка.
Як паведаміў губернатар Брэсцкай вобласці Анатоль Ліс, першапачаткова кошт узвядзення Заходняга абходу павінен быў скласці 163 мільёны рублёў, але ў выніку аптымізацыі расходы на будаўніцтва абʼекта скараціліся да 130 мільёнаў.
Лукашэнка пахваліў гарадскія ўлады за ашчаднасць і загадаў добраўпарадкаваць і давесці да ладу абход, каб прыгожа было. Трэба дрэўцы пасадзіць, каб не было тут гола, і менш работы з травой будзе, зазначыў Лукашэнка.
У цэнтры гораду сёння праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 1000-годдзя Брэста.
юл