Беларуская Служба

Ілан Маск заявіў, што не дарыў Лукашэнку «Тэслу»

06.09.2019 14:20
«У мяне ёсць электрычная машына – «Тэсла», я часам яе тэсцірую. Маск падарыў».
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Кіраўнік кампаніі «Тэсла» Ілан Маск заявіў, што не дарыў Аляксандру Лукашэнку электракар. Пра гэта ён паведаміў у сацсетках, адказваючы на пытанне карыстальнікаў, паведамляе «Еўрарадыё».

«Uh no», – напісаў Маск у адказ на пытанне, ці дарыў ён аўтамабіль кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Пра тое, што электракар яму падарыў Ілан Маск, Лукашэнка заявіў 1 верасня, наведваючы мінскую школу №93. «У мяне ёсць электрычная машына – «Тэсла», я часам яе тэсцірую. Маск падарыў. Пабачыў мяне на матацыкле, «слухай, ён у вас на двухколавым ездзіць», – распавёў ён школьнікам. Сюжэт з'явіўся на тэлеканале СТВ.

вс