Беларуская Служба

Стартуе алімпіяда па інтэрнэт-бяспецы для школьніц

11.09.2019 19:10
Інтэрнэт-праект разлічаны на школьніц чацвёртых – дзявятых класаў устаноў адукацыі Мінска і Мінскага раёна.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/ YanLev

Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі, Акадэмія крэатыўных тэхналогій IT Princess і асацыяцыя «Адукацыя для будучыні» аб'явілі пра старт ІІІ адкрытай гарадской Алімпіяды па інтэрнэт-бяспецы для дзяўчынак #GirlSafety. Пра гэта паведамляе «Звязда».

Інтэрнэт-праект разлічаны на школьніц чацвёртых – дзявятых класаў устаноў адукацыі Мінска і Мінскага раёна.

Падаць электронную заяўку на ўдзел у Інтэрнэт-Алімпіядзе можна да 20 верасня.

Алімпіяда праводзіцца ў мэтах развіцця ў навучэнцаў навыкаў бяспечных паводзін і бяспечнай камунікацыі ў інтэрнэце, фарміравання і пашырэння інфармацыйна-камунікацыйнай кампетэнтнасці навучэнцаў, папулярызацыі дыстанцыйных формаў навучання.
Імёны пераможцаў стануць вядомыя ў лістападзе бягучага года.

вс