Беларуская Служба

Лукашэнка: У МЗС спецслужбы адлоўлівалі тых, хто незразумела на каго працаваў

12.09.2019 13:54
Лукашэнка сказаў, што ў МЗС павінны прыходзіць новыя людзі, якія захаваюць краіну.
Prezydent Białorusi Alaksandr Łukaszenka
Prezydent Białorusi Alaksandr ŁukaszenkaPAP/Viktor Drachev/TASS

У першыя гады незалежнасці Беларусі ў МЗС працавалі людзі невядома на каго і «незразумела з якой галавой». Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас прызначэння новых амбасадараў 12 верасня, паведамляе «Еўрарадыё».

Ён сказаў, што ў МЗС павінны прыходзіць новыя людзі, якія захаваюць краіну.

«Каб не атрымалася, як тады ў нас – у МЗС заходзіш, а там незразумела хто працуе і незразумела з якой галавой і якія мазгі куды павернутыя. Трэба было яшчэ з дапамогай спецслужбаў адлоўліваць іх. Незразумела на каго працавалі», – цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў амбасадараў у Егіпет, Ізраіль, Эквадор, Турцыю, Туркменістан.

вс