Беларуская Служба

Лукашэнка расказаў, калі сыдзе з пасады кіраўніка краіны

12.09.2019 16:01
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў дапамогу новым кіраўнікам пяці раёнаў краіны, прызначэнне якіх ён ўзгадніў 12 верасня.
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaOkras/Wikipedia, lic. CC

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў дапамогу новым кіраўнікам пяці раёнаў краіны, прызначэнне якіх ён ўзгадніў 12 верасня. Пра гэта паведамляе партал naviny.by.

Так, паводле яго слоў, галоўнае на сённяшні дзень - добра прыбраць ураджай.

Ён таксама падкрэсліў, што як кіраўнік дзяржавы не можа «спакойна сысці і жыць, не прывёўшы ва ўладу новае пакаленне».

Лукашэнка яшчэ раз адзначыў, што ўсе мясцовыя пытанні ляжаць на плячах раённых уладаў, таму калі «трэба дапамагчы - кажыце».

вс