Беларуская Служба

Самыя папулярныя імёны для дзяцей у Беларусі – Арцём і Сафія

12.09.2019 17:03
У 2018 годзе ў рэспубліцы было зарэгістравана амаль 95 тыс. актаў аб нараджэнні, з іх больш за 8 тыс. рэгістрацый нараджэнняў дзяцей прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

Спісы самых папулярных імёнаў дзяцей, згодна з іх рэгістрацыяй у ЗАГСах, узначальваюць Арцём і Сафія, піша interfax.by са спасылкай на прэс-службу Міністэрства юстыцыі Беларусі. Пра гэта паведамляе «Звязда».

«З пачатку 2019 года ў «топ-10 уласных імёнаў», дадзеных бацькамі нованароджаным пры рэгістрацыі нараджэння, уваходзяць: мужчынскія імёны – Арцём, Кірыл, Максім, Міхаіл, Данііле; жаночыя імёны Сафія, Марыя, Ганна, Ксенія, Аліса», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама там адзначылі, што у 2018 годзе ў рэспубліцы было зарэгістравана амаль 95 тыс. актаў аб нараджэнні, з іх больш за 8 тыс. рэгістрацый нараджэнняў дзяцей прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы.

Найбольшая колькасць запісаў актаў аб нараджэнні здзейснена органамі ЗАГСа г. Мінска – больш за 21,7 тыс. актаў, Брэсцкай вобласці – больш за 14,9 тыс., Гомельскай вобласці – 14,2 тыс., Мінскай вобласці – 13,5 тыс.

вс