Беларуская Служба

Тысячы беларусаў накіравалі на вучэнні ў Расію

13.09.2019 10:03
У Расіі пачаліся вайсковыя вучэнні «Шчыт Саюзу–2019».
   - 2019
Вучэнні "Шчыт Саюза - 2019"screenshot z Youtube.com

Агулам у вучэннях заяўлены ўдзел каля 12 тысяч вайскоўцаў і да 950 адзінак баявой тэхнікі, 70 самалётаў і верталётаў.

Як паведаміла Міністэрства абароны Беларусі, зь беларускага боку ў Расею выправілі звыш 30 беларускіх танкаў і 80 баявых машын, каля 50 рэактыўных сыстэм залпавага агню і «парадку 15» самалётаў і верталётаў, больш за 4000 жаўнераў.

Тэма вучэнняў – падрыхтоўка і выкарыстанне войскаў для гарантавання бяспекі «саюзнай дзяржавы», «недапушчэння дэстабілізацыі становішча», барацьба з дыверсійнымі групамі ды супрацьдзеянне масавым ракетна-авіяцыйным ударам праціўніка.

Беларускія вайскоўцы і тэхніка маюць вярнуцца дамоў да 4 кастрычніка.

юл