Беларуская Служба

У Беларусі забароняць карыстацца мабільнікамі на пешаходных пераходах

13.09.2019 11:08
Таксама абмяжуюць хуткасць электрасамакатаў ды іншых сучасных транспартных прылад да 25 км/г.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Jan Vašek from Pixabay/CC0

У новай рэдакцыі правіл дарожнага руху пешаходам забароняць карыстацца гаджэтамі, перасякаючы дарогу, піша "Наша Ніва".

Апроч гэтага ў правілы дарожнага руху ўносяцца змены звязаныя за зʼяўленнем на дарогах транспарту, які цяжка аднесці да існуючай катэгорыі ў рамках дзеючага заканадаўства.

Так упершыню ў Беларусі ўводзіцца новы тэрмін «сродкі персанальнай мабільнасці». Гэта прылады, якія маюць рухавік, то бок электрасамакаты, гіраскутары ды монаколы. Пры гэтым іх максімальна дапушчальная хуткасць будзе складаць 25 км/г.

Асобы, якія выкарыстоўваюць такія сродкі для перамяшчэння, будуць прыраўноўвацца да пешаходаў, зазначаюць у ДАІ.

юл