У чарнобыльскай зоне (Хойніцкі раён) гарэла 50 гектараў лесу, інфармуе Радыё «Рацыя» са спасылкай на агенцтва БелаПАН.
12 верасня ў 13.34 ратавальнікі атрымалі выклік на лясны пажар каля вёскі Ломыш Хойніцкага раёна. Для ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя 53 адзінкі тэхнікі і 283 чалавекі, у тым ліку 32 адзінкі тэхнікі і 103 працаўнікі МНС. Верталёт МІ-26 ажыццявіў 10 скідаў вады. На 6.00 13 верасня пажар лакалізаваны. Плошча, пройдзеная фронтам пажару, складае 50 гектараў.
Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, змены радыяцыйнага фону на тэрыторыі Беларусі не адбылося. Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі таксама правёў дадатковыя замеры ў Хойніках, радыяцыйны фон не змяніўся.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар