Беларуская Служба

У Нацыянальным аэрапорце знікала святло

14.09.2019 10:52
Затрымаліся каля 5 рэйсаў, якія выляталі з аэрапорта, у сярэднім час затрымкі склаў 30 хвілін. 
Нацыянальны аэрапорт "Мінск"https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA_(%D0%B0%D1%8D%D1%80%D0%BE%D0%BF%D0%BE%D1%80%D1%82)#/media/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:EW-437PA_Boeing_737-8K5_Belavia_boarding_at_MSQ.jpg

Увечары 13 верасня ў Нацыянальным аэрапорце адключылася электраэнергія. Каля 45 хвілін у некаторых памяшканнях аэрапорта было цёмна, з-за гэтага затрымалася некалькі вылетаў, паведамляецца на сайце «Нашай нівы».

– Учора каля 22.05 у аэрапорце знікла святло, – паведамілі ў прэс-службе аэрапорта. Прыкладна 45 хвілін жыццядзейнасць аэрапорта падтрымліваліся пры дапамозе аўтаномных крыніц сілкавання і аварыйных крыніц асвятлення. У 22.50 святло было адноўлена.

Электрычнасць знікла па тэхнічных прычынах, кажуць у аэрапорце.
Прадстаўнікі аэрапорта распавялі, што затрымаліся каля 5 рэйсаў, якія выляталі з аэрапорта, у сярэднім час затрымкі склаў 30 хвілін. У рэйсаў, якія прыбывалі ў аэрапорт, затрымак не было.

яс