Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэту Юрыем Сянько, перадае Белта.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за апошні год скараціліся паступленні ў беларускі бюджэт ад вывазных мытных пошлін за нафтапрадукты. Так за студзень-жнівень 2019 года бюджэт краіны атрымаў 5,94 мільярды рублёў плацяжоў, што на 2,4% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га. Адной з прычын змяншэння паступленняў стаў зладжаны Расіяй падатковы манеўр у нафтавай галіне.
У звязку з гэтым беларускі кіраўнік пацікавіўся, якія крокі робіць мытны камітэт для кампенсацыі страт. Маўляў, колькі можна пастаянна на каленях поўзаць перад сваім старэйшым братам і вымольваць нейкую крыху. «Мы павінны самі будаваць тут палітыку», – заявіў Лукашэнка.
У сваю чаргу кіраўніцтва ДМК разлічвае ў цэлым па выніках года перасягнуць мінулагодні паказнік па паступленнях у бюджэт ад мытаў.
ЮЛ