Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, у Беларусі зарэгістравана 487 ініцыятыўных групаў для збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты на выбарах 2019 году.
Агулам у Палаце прадстаўнікоў 110 дэпутатаў, значыць, цяпер на месца прэтэндуе 4,42 кандыдата, падлічыла Радыё «Свабода».
Колькасць кандыдатаў можа аказацца нават большай: выстаўляць кандыдатуры яшчэ могуць партыі ды працоўныя калектывы. Два кандыдаты вылучыліся так на Віцебшчыне.
Пакуль самыя актыўныя сярод партыі – праўладная Камуністычная партыя (28 групаў, 5,7% ад усіх) і Абʼяднаная грамадзянская партыя (27 групаў, 5,5%). Больш за дзясятак групаў зарэгістравалі за чальцоў «Справядлівага свету» (17), БНФ (16), БСДП (Грамада) (11). Рэшта кандыдатаў – беспартыйныя – 76%.
Найбольш ініцыятыўных групаў прыпадае на Менск: 139 групаў на 20 месцаў, што азначае конкурс па 6,95 на месца). Найменш актыўная Гомельская вобласць, тут зарэгістравана толькі 54 групы на 17 месцаў, што азначае 3,18 чалавека на месца.
16 ініцыятыўным групам адмоўлена ў рэгістрацыі.
юл