Беларуская Служба

Намеснік дзяржсакратара ЗША правёў у Мінску кароткую сустрэчу з лідарамі апазіцыі

18.09.2019 13:17
«Каб выказаць цвёрдую прыхільнасць Амерыкі да абароны чалавечай годнасці і фундаментальных дэмакратычных прынцыпаў».
Намеснік дзяржсакратара ЗША правёў у Мінску кароткую сустрэчу з лідарамі апазіцыіфота: пасольства ЗША ў Беларусі

Намеснік дзяржсакратара ЗША Дэвід Хейл позна ўвечары 17 верасня правёў сустрэчу з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных палітычных сіл Беларусі, паведамляе «Наша ніва». «Каб выказаць цвёрдую прыхільнасць Амерыкі да абароны чалавечай годнасці і фундаментальных дэмакратычных прынцыпаў», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні амерыканскага пасольства.

На сустрэчы прысутнічалі, у прыватнасці, Мікалай Статкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Павел Севярынец, Рыгор Кастусёў, Алена Анісім, Ганна Канапацкая, Алесь Бяляцкі і іншыя.

Мікалай Статкевіч і Станіслаў Шушкевіч мелі магчымасць правесці кароткую размову з Дэвідам Хейлам.

Намеснік дзяржасакратара ЗША Дэвід Хейл наведваў Беларусь 17 верасня. Ён правёў сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама наведаў урочышча Курапаты, дзе ўсклаў кветкі.

вс