Гукавая рэклама ў грамадскім транспарце будзе забароненая ў выпадку прыняцця паправак у заканадаўства аб рэкламнай дзейнасці, паведамляе партал naviny.by.
Намеснік старшыні пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Алег Леўшуноў адзначыў, што пакет паправак дастаткова аб'ёмны, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».
Гукавая рэклама ў транспарце, як паказала абмеркаванне законапраекта, выклікае найбольшае раздражненне беларусаў. Яшчэ 28 студзеня ў Мінтранс і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю грамадзяне накіравалі петыцыю, створаную на сайце «Зручны горад».
Акрамя забароны на гукавую рэкламу ў грамадскім транспарце мяркуецца таксама забарона рэкламадаўцам або распаўсюднікам на дастаўку рэкламных буклетаў у паштовыя скрыні.
Распаўсюджваць рэкламу шляхам сотавай або стацыянарнай тэлефоннай сувязі, а таксама па электроннай пошце можна будзе толькі са згоды абанента або адрасата.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар